Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ не прызнае «рэфэрэндум» і заклікае Расею вывесьці войскі


Карл Більт
Карл Більт

Эўразьвяз паўторна заклікаў Расею неадкладна вывесьці свае войскі з Украіны і пакінуць у гарнізонах толькі дакрызісную колькасьць вайскоўцаў.

Пра гэта паведаміў міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт у сваім твітэры, спасылаючыся на дакумэнт пра вынікі сустрэчы Рады Эўразьвязу.

У дакумэнце сказана, што Рада ЭЗ асуджае незаконны рэфэрэндум аб далучэньні Крыму да Расейскай Фэдэрацыі і не прызнае яго вынікі. Рада настойвае на неабходнасьці перамоваў паміж Украінай і Расеяй, каб у найбліжэйшы, абмежаваны час выпрацаваць рашэньне.

«У сьвятле падзей мінулага тыдня і пры адсутнасьці вынікаў Рада вырашыла ўвесьці дадатковыя меры, у тым ліку абмежаваньне на паездкі і замарожваньне актываў людзей, адказных за дзеяньні, якія падрываюць ці пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны, у тым ліку за арганізацыю мерапрыемстваў па пытаньні аб будучым статусе якой бы там ні было часткі тэрыторыі, якія супярэчаць канстытуцыі Ўкраіны», — адзначыла Рада ЭЗ.

У ЭЗ, як і раней, гатовыя спрыяць дыялёгу паміж Украінай і Расеяй:

«Мы заклікаем Расею зрабіць крокі па дээскаляцыі крызісу, неадкладна вывесьці свае войскі назад да дакрызісных лічбаў (у Крыме) і гарнізонаў у адпаведнасьці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі, уступіць у прамыя перамовы з урадам Украіны і скарыстацца ўсімі наяўнымі міжнароднымі мэханізмамі, каб знайсьці мірнае і ўзгодненае рашэньне».

Таксама Расею заклікаюць выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Эўразьвяз заявіў пра гатоўнасьць узычыць дапамогу Ўкраіне. Разам з тым ён зноў заклікае ўладу Ўкраіны забясьпечыць свабодныя і справядлівыя выбары, рэфармаваць канстытуцыю, забясьпечваць далей правы нацмяншыняў.

Рада таксама заклікае да больш цеснага пэрсанальнага кантакту паміж грамадзянамі ЭЗ і Ўкраіны, да лібэралізацыі візавага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG