Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ пацьвердзіў падпісаньне дамовы з Украінай 21 сакавіка


Фота shutterstock.com
Фота shutterstock.com
Пра гэта гаворыцца ў Высновах Рады ЭЗ. Там адзначаецца, што Рада вітае прапанову Эўракамісіі адносна часовай адмены мытных збораў на ўкраінскі экспарт у ЭЗ і чакае хуткага прыняцьця гэтага кроку.

«Рада таксама чакае падпісаньня палітычнай часткі пагадненьня аб асацыяцыі 21 сакавіка ў Брусэлі і пацьвярджае сваю адданасьць падпісаньню і завяршэньню працы над астатнім, што разам з палітычнай часткай уяўляе сабой цэласны дакумэнт, Пагадненьне», гаворыцца ў Высновах.

«Гэтыя крокі пацьвердзяць свабоднае і сувэрэннае рашэньне Ўкраіны адносна палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі Ўкраіны з Эўрапейскім Зьвязам», — адзначае Рада ЭЗ.

14 сакавіка прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк сказаў, што палітычная частка Пагадненьня аб асацыяцыі можа быць падпісаная 21 сакавіка. Саміт ЭЗ прызначаны на 20–21 сакавіка ў Брусэлі, перадае УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG