Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку далі 15 сутак


Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Анатоль Лябедзька, архіўнае фота

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антоля Лябедзьку Савецкі суд Менску пакараў 15 суткамі арышту.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Сёньня ж па 10 сутак адміністрацыйнага арышту атрымалі Аляксандар Арастовіч і Ўладзімер Раманоўскі.

16 сакавіка ля Камароўскага рынку ў Менску адбыўся перадвыбарчы пікет, які ладзіла Аб’яднаная грамадзянская партыя. Яго ўдзельнікі былі ў майках з партрэтамі палітзьняволеных.

Падчас пікету затрымалі дзесяць чалавек. На пяцярых — Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Арастовіча, Уладзімера Раманоўскага, Ганну Канапацкую і Вольгу Маёраву — склалі адміністрацыйныя пратаколы. Ноч яны правялі на Акрэсьціна.
XS
SM
MD
LG