Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

61-гадовы Аляксандар Арастовіч правядзе 10 сутак на Акрэсьціна


Суд Савецкага раёну пакараў 61-гадовага Аляксандра Арастовіча 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Былога палітвязьня зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.

16 сакавіка ля Камароўскага рынку адбыўся перадвыбарчы пікет у падтрымку палітвязьняў. Удзельнікі былі ў майках з партрэтамі палітзьняволеных і меркавалі правесьці пікет на знак салідарнасьці зь імі. Падчас пікету затрымалі дзесяць чалавек. На пяцярых — Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Арастовіча, Уладзімера Раманоўскага, Ганну Канапацкую і Вольгу Маёраву — склалі адміністрацыйныя пратаколы. Ноч яны правялі на Акрэсьціна.

Суды над актывістамі працягваюцца.
XS
SM
MD
LG