Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо тры грэка-каталіцкія сьвятары зьніклі ў Крыме


«Гэта міліцыя і прарасейская „самаабарона“, іх шмат, дзьверы мэталічныя, але я ня ведаю, колькі яны вытрымаюць», — гэта апошняе з паведамленьняў грэка-каталіцкага сьвятара. Цяпер ягоныя тэлефоны недаступныя.

Пра здарэньне паведаміў дэпартамэнт інфармацыі Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы.

Раней зьявілася інфармацыя, што зьніклі сьвятары Богдан Касьцецкі і Ігар Гаўрылаў, якія знаходзіліся ў адным аўтамабілі.

Богдан Касьцецкі нядаўна вярнуўся ў Крым зь Цярнопальскай вобласьці, куды вывез сваю сям’ю.

Месца знаходжаньня сьвятароў дагэтуль не вядомае.
XS
SM
MD
LG