Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крыме далей выкрадаюць людзей, зьнік чацьвёрты актывіст


Сёньня супольнасьць «Крым-SOS» паведаміла аб зьнікненьні яшчэ аднаго актывіста, карэннага жыхара Сімфэропаля Міхаіла Ўдоўчанку.

Сувязь з 28-гадовым мужчынам зьнікла 11 сакавіка пасьля 15:00, калі ён рухаўся з цэнтра Сімфэропаля дадому.

Больш за суткі няма сувязі і з каардынатарам крымскага Эўрамайдану Сяргеем Кавальскім. Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, адзін раз ён тэлефанаваў раніцай у аўторак, паведаміўшы, што ня зможа прыйсьці на мітынг супраць далучэньня Крыма да Расеі зь меркаваньняў бясьпекі, паколькі яму пагражаюць невядомыя.

Да гэтага часу не вядомы лёс старшыні Ўсекрымскай украінскай рады, каардынатара крымскага Эўрамайдана Андрэя Шчакуна і старшыні Апякунскай рады Ўкраінскай школы-гімназіі Сімфэропаля Анатоля Кавальскага, выкрадзеных 9 сакавіка ў Сімфэропалі.

Аб іх месцы знаходжаньня не ведае ні адна праваахоўная структура Крыму.

Зьнікненьні актывістаў і журналістаў пачаліся пасьля расейскай акупацыі Крыма.
XS
SM
MD
LG