Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ўкраіны: Нашы вайскоўцы з Крыму ня сыдуць


Ігар Ценюх
Ігар Ценюх

Камандаваньне Ўзброеных сіл Украіны мае дакладныя інструкцыі для вайскоўцаў у Крыме.

Міністар абароны Ўкраіны Ігар Ценюх заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Крыме, будуць дакладна выконваць законы і статуты Ўзброеных сіл Украіны.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Украіна.

Ігар Ценюх адзначыў, што рэфэрэндум у Крыме незаконны і «яго спрабуюць правесьці пад рулямі аўтаматаў».

«Рэфэрэндум ужо непрызнаны ніводнай дзяржавай на сьвеце. Ён не прызнаны ні ўкраінскім парлямэнтам, ні ўладай, ні народам. Невядомая група людзей, якая сябе называе ўладамі Крыму, мае незаконны статус. Таму вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Крыме, будуць дакладна выконваць законы і пастановы Узброеных сіл Украіны. Яны — прадстаўнікі ўкраінскіх Узброеных сіл і ўкраінскай улады, і таму нікуды з Крыму мы ня пойдзем, таму што гэта наша зямля», — заявіў міністар.

Паводле міністра абароны, сёньня кожны камандзір батальёна, камандаваньне Ваенна-марскіх сіл Украіны, частак і аб’яднаньняў Ваенна-паветраных сіл Украіны, якія дысьлякуюцца на тэрыторыі Крыму, дакладна ведаюць, што ім рабіць у той ці іншай сытуацыі.

«Гэта наша зямля, і мы з гэтай зямлі нікуды ня пойдзем. Незаконныя дзеяньні Расеі павінны быць спыненыя, перш за ўсё, мірным і дыпляматычным шляхам. Расея павінна адклікаць свае ваенныя групоўкі ў Крыме і вярнуць часьці Чарнаморскага флёту Расеі ў месцы іх пастаяннай дысьлякацыі», — дадаў Ценюх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG