Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Польшчы за шпіянаж выслалі беларускага дыплямата


Яшчэ адзін беларус арыштаваны за шпіянаж на карысьць Расеі.

Спэцслужба Польшчы выявіла, што двое беларускіх грамадзян на тэрыторыі Польшчы займаліся шпіянажам, — паведамляюць варшаўскія СМІ.

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы не падае падрабязнасьцяў справы пра беларускіх шпіёнаў, адсылаючы журналістаў да варшаўскай апэляцыйнай пракуратуры. А там толькі зазначаюць, што трымаюць сьледзтва пад сваім наглядам, піша Wyborcza.pl.

Рашэньне аб арышце грамадзяніна Беларусі за шпіёнскую дзейнасьць у Польшчы было ўхваленае яшчэ 19 лютага.

Другі выпадак зьвязаны зь беларускім дыпляматам — вайсковым аташэ, якога на мінулым тыдні выслалі з Польшчы.

Беларускага дыплямата злавілі, калі як ён фатаграфаваў вайсковыя аб’екты ў Быдгашчы, дзе знаходзіцца Цэнтар падрыхтоўкі НАТО.

Польскія спэцслужбы перакананыя, што абодва беларусы шпіёнілі на карысьць Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG