Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерлі яшчэ два абаронцы Майдана


Па стане на 13 сакавіка у «Нябесную сотню» адыйшлі 104 чалавекі.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва УНІАН, у львоўскім шпіталі ад атрыманых на Майдане траўмаў 10 сакавіка памерла 28-гадовая Вольга Бурая, а ў Польшчы памер жыхар Чарнаўцоў 52-гадовы Васіль Аксенін, які быў цяжка паранены 20 лютага ў Кіеве. У яго была прабіта брушная поласьць і закранутая тазасьцегнавая костка.

У Польшчы шпіталізаваны яшчэ амаль 60 грамадзян Украіны, якія пацярпелі падчас сутычак на Майдане. Іх лячэньне будзе працягнута, яно фінансуецца з бюджэту Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, паведамляе Польскае радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG