Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ракетны эсьмінец ЗША накіраваўся ў Чорнае мора


Truxtun, архіўнае фота

Truxtun, архіўнае фота

Амэрыканскі эскадравы мінаносец USS Truxtun накіраваўся з Грэцыі ў Чорнае мора.

Пра гэта паведамляе выданьне Мінабароны ЗША Stars and Stripes.

У амэрыканскім ВМФ сьцьвярджаюць, што візыт ня мае дачыненьня да падзеяў ва Ўкраіне і быў заплянаваны яшчэ да расейскага ўварваньня ў Крым.

Разам з ваенна-марскімі сіламі Румыніі і Баўгарыі амэрыканцы правядуць вучэньні, якія ўключаюць сумесныя манэўры і пасадку лятальных апаратаў на караблі.

Truxtun — эсьмінец з кіраваным ракетным узбраеньнем, пераважна высокадакладнымі ракетамі вялікай дальнасьці «Тамагаўк». На яго борце каля 300 маракоў.

Эсьмінец уваходзіць у склад ўдарнай групы авіяносца «Джордж Буш», якая цяпер знаходзіцца ў Міжземным моры і трэніруецца зь мясцовымі ВМФ перад адпраўкай на Блізкі Ўсход.

Truxtun — другі ваенны карабель ЗША ў Чорным моры. Цяпер у турэцкім Самсуне знаходзіцца ракетны фрэгат «Тэйлар».

Іншыя ваенныя судны ў эўрапейскім рэгіёне выконваюць плянавыя заданьні, адзначае выданьне. Так, у эўрапейскія воды ўвайшла група караблёў-амфібій з экспэдыцыйнага корпуса марской пяхоты (усяго каля 4 тысяч марпехаў і маракоў). Яны будуць праводзіць вучэньні зь мясцовымі ВМФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG