Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары заклікаюць Абаму падтрымаць украінцаў


Расейскія вайскоўцы ў Крыме
Расейскія вайскоўцы ў Крыме
У пятніцу сябры Камітэту па міжнародных адносінах Сэнату, вышэйшай палаты Кангрэсу ЗША заклікалі адміністрацыю Абамы садзейнічаць мірнай і дэмакратычнай эвалюцыі Ўкраіны.

У лісьце на імя прэзыдэнта краіны сэнатары ад абедзьвюх партыяў адзначаюць таксама, што Расея зьвяртаецца да «правакацыйнай і небясьпечнай тактыкі» для падрыву тэрытарыяльнага адзінства свайго заходняга суседу.

«Мы падтрымліваем намаганьні адміністрацыі дапамагчы Ўкраіне кансалідаваць дэмакратычна абраную ўладу, захаваць недатыкальнасьць сваіх межаў і рэалізаваць сувэрэннае права на падпісаньне і ажыцьцяўленьне дамовы аб асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам», — гаворыцца ў пасланьні сэнатараў. «Мы падтрымаем рашэньне адміністрацыі гарантаваць крэдыты Ўкраіне для палягчэньня працэсу мірнага станаўленьня новай улады. Мы таксама лічым, што ЗША варта выкарыстоўваць існыя ў нас рычагі, такія, як пагроза фінансава-камэрцыйных санкцыяў. Мы павінны ацьвярозіць тых, хто можа паспрабаваць справакаваць ва Ўкраіне забурэньні з мэтай падрыву тэрытарыяльнай цэласнасьці рэспублікі, або зьвярнуцца да прымусовых захадаў эканамічнага характару, накіраваных супраць украінскага народу або яго новага ўраду».

Па словах аўтараў звароту, «Злучаныя Штаты не імкнуцца да канфрантацыі з прэзыдэнтам Пуціным ці яго ўрадам, а дамагаюцца толькі захаваньня Расеяй сваіх абавязальніцтваў і павагі ёю базавых прынцыпаў міжнароднага права».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG