Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіць урад


Вярхоўная Рада Ўкраіны на пасяджэньні 27 лютага павінна сфармаваць кааліцыйную большасьць, прызначыць прэм’ер — міністра і зацьвердзіць склад новага ўрада.

Напярэдадні на народным вечы на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве актывісты «Майдана» прапанавалі дэпутатам зацьвердзіць на пасадзе прэм’ера лідэра фракцыі «Бацькаўшчына» Арсенія Яцанюка. На веча быў прыняты і склад урада народнага даверу, які будзе вынесены на галасаваньне Вярхоўнай Радай. Многія пасады ў ім займаюць актывісты Майдану.

Арсень Яцанюк заявіў, што новаму ўраду Ўкраіны прыйдзецца пайсьці на «вельмі непапулярныя меры», каб захаваць краіну. Паводле яго слоў, усіх сяброў будучага кабінэта міністраў чакае лёс палітычных «камікадзэ». Казна пустая, у ёй даўгоў — 75 мільярдаў даляраў. Агульны аб’ём пазыковых абавязацельстваў Украіны — 130 мільярдаў даляраў. Пэнсіі не плаціліся ў поўным аб’ёме ўжо больш за месяц, золатавалютныя рэзэрвы разрабаваны, адзначыў Яцанюк.

Фармаваньне ўрада нацыянальнага даверу было адным з умоў пагадненьня аб урэгуляваньні крызысу ва Ўкраіне, якое прэзыдэнт Віктар Януковіч падпісаў зь лідэрамі апазыцыі. Пазьней Вярхоўная Рада адхіліла Януковіча ад улады. 26 лютага экс-прэзыдэнт быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Дзе ён цяпер знаходзіцца невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG