Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан прызнаў Яцанюка прэм'ерам Украіны


Арсені Яцанюк выступае на Майдане
Арсені Яцанюк выступае на Майдане

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве ўвечары 26 лютага сабраліся тысячы людзей, каб пачуць прозьвішчы кандыдатаў у новы ўрад Украіны.

На пасаду прэм'ера прапанавалі лідэра фракцыі «Бацькаўшчына» Арсенія Яцанюка. Веча ўспрыняло гэтую інфармацыю станоўча, воплескамі, паведамляе УНІАН.

Віцэ-прэм'ерам у пытаньнях эўраінтэграцыі ўдзельнікі веча прапануюць зацьвердзіць Барыса Тарасюка, міністрам паліва і энэргетыкі – Юрыя Прадана, міністрам моладзі і спорту – Дзьмітрыя Булатава, сакратаром СНБА – Андрэя Парубія, міністрам фінансаў – Аляксандра Шлапака, міністрам юстыцыі – Паўла Пятрэнку, міністрам эканомікі – Паўла Шарамета, міністрам адукацыі і навукі – Сяргея Квіта, міністрам аховы здароўя – Алега Мусія, міністрам сацпалітыкі – Людмілу Дзянісаву, міністрам экалёгіі – Андрэя Мохніка, кіраўніком МЗС – Андрэя Дзешчыцу, кіраўніком Мінаграпрода – Аляксандра Мірнага, міністрам ураду – Астапа Семярака, паведамляе «Інтэрфакс».

Акрамя таго, са сцэны прагучалі прапановы аб зацьвярджэньні віцэ-прэм'ерам у пытаньнях гуманітарнай палітыкі Вольгі Багамолец, віцэ -прэм'ерам у пытаньнях рэгіянальнай палітыкі – Уладзімера Гройсмана, а таксама прызначэньні віцэ-прэм'ерам Аляксандра Сыча. Міністрам унутраных спраў удзельнікі веча прапануюць зацьвердзіць Арсена Авакава. Таксама ідуць кансультацыі аб прызначэньні кіраўніком Мінінфраструктуры Леаніда Касцючэнкі.

У чацьвер, 27 лютага, рада будзе разглядаць пытаньне фарміраваньня кааліцыйнай большасьці ў парлямэнце, а таксама стварэньня новага кабінэту міністраў народнага даверу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG