Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі Максіма Вінярскага


Максіма Вінярскага затрымліваюць у Маскве ня першы раз (архіўнае фота)

Максіма Вінярскага затрымліваюць у Маскве ня першы раз (архіўнае фота)

Беларускага актывіста затрымалі каля будынку Замаскварэцкага суду, дзе працягваецца абвяшчэньне прысуду васьмі абвінавачаным па «балотнай справе».

Як паведаміў Максім Вінярскі ў Facebook, «затрыманы каля суду, падчас выцясьненьня, на Вялікім Татарскім завулку».

Ля будынку суду паліцыя затрымлівае людзей, якія прыйшлі падтрымаць падсудных.

Сястра Максіма Вінярскага Алена паведаміла Радыё Свабода, што Максім сапраўды паехаў у Маскву на акцыю.

«Я сама пра ўсё даведалася з Фэйсбуку. Больш ніякай інфармацыі няма. Магу пацьвердзіць, што ён паехаў у Маскву для таго, каб узяць удзел у акцыі падтрымкі фігурантаў «балотнай справы», — сказала сястра Максіма Вінярскага.

Ужо вядома пра затрыманьне 117 чалавек каля будынку суду. Людзі, якія сабраліся на Вялікай Татарскай вуліцы ў Маскве, скандуюць: «Пуцін, гэць!»

XS
SM
MD
LG