Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве ў Замаскварэцкім судзе працягваецца абвяшчэньне прысуду васьмі абвінавачаным па «балотнай справе».

Каля будынку суду ўзмацнілі меры бясьпекі.

Паліцыя час ад часу выхоплівае з натоўпу людзей і вядзе іх у паліцэйскі аўтобус. Каля суду сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Яны моўчкі пляскаюць у далоні.

21 лютага, у першы дзень абвяшчэньня прысуду, былі затрыманыя больш за 200 чалавек.

Замаскварэцкі суд прызнаў васьмярых падсудных па «балотнай справе» вінаватымі ва ўдзеле ў беспарадках і прымяненьні гвалту да супрацоўнікаў паліцыі.

Праваабаронцы кажуць, што сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй на Балотнай плошчы былі справакаваныя ўладамі, і лічаць справу палітычна матываванай.
Затрыманьні 21 лютага

Затрыманьні 21 лютага

XS
SM
MD
LG