Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле папярэдніх падлікаў, сёньня ў Кіеве забітыя 9 чалавек


У прыватнасьці, трох дэманстрантаў забілі каля Дома афіцэраў. Іх імёны ўжо вядомыя: Сяргей Дзідыч з Прыкарпацьця, Уладзімір Кішчук з Запарожскай вобласьці і Сяргей Шапавал з Кіева.

Яшчэ два целы былі зафіксаваныя журналістамі на барыкадзе ля выхаду са станцыі мэтро Хрэшчатык, дзе пасьля быў забіты яшчэ адзін актывіст.

Таксама паведамлялася пра загінулага каля Вярхоўнай Рады і двух — у Марыінскім парку.

У сваю чаргу, у Міністэрстве ўнутраных справаў заявілі аб 8 загінулых.

Раней паведамлялася, што целы сямёх загінулых людзей даставілі ў морг.


XS
SM
MD
LG