Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікае высьветліць, хто зьбіў лідэра «аўтамайдану»


Зьміцер Булатаў

Зьміцер Булатаў

«Выкраданьне і катаваньне ўкраінскага апазыцыйнага актывіста Зьмітра Булатава — гэта барбарства, якое павінна быць імгненна расьсьледавана», — заяўляе Amnesty International.

Усясьветна вядомая міжнародная праваабарончая арганізацыя заклікае ўлады Ўкраіны расьсьледаваць зьбіцьцё лідэра «аўтамайдану».

Зьміцер Булатаў быў скрадзены невядомымі 22 студзеня. Празь дзевяць дзён яго знайшлі. На здымках бачна, як ён моцна зьбіты. Булатаў заяўляе, што яго «катавалі, рэзалі, расьпіналі».

На гэта МУС Украіны заявіла, што скраданьне Булатава магло быць інсцэніраванае.

Тым часам у Кіеве спалілі аўтамабіль Nissan Qashqai судзьдзі, якая выносіла рашэньне аб арышце Зьмітра Булатава. Пра гэта з спасылкай на свае крыніцы перадае «Інтэрфакс-Україна». У паведамленьні пішацца, што па гарачых сьлядах затрыманы грамадзянін Грузіі, які падазраецца ў падпале.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG