Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра Аўтамайдана Булатава катавалі цэлы тыдзень


Дзьмітрый Булатаў

Дзьмітрый Булатаў

Каты адрэзалі частку яму вуха, прабілі рукі і расьпіналі, потым выкінулі на марозе, як гэта зрабілі раней з актывістамі Майдана Ігарам Луцэнкам і Юрыем Вярбіцкім. У адрозьненьне аб Вярбіцкага Булатаў выжыў.

Адзін з лідэраў Автомайдану Дзьмітрый Булатаў, які знайшоўся ўчора ўвечары пасьля зьнікненьня тыдзень таму, распавёў, што невядомыя выкрадальнікі зьбівалі яго, катавалі, адрэзалі яму вуха і нават расьпіналі — ён мае праколы на руках, паведаміла «Тэлевізійная служба навін» тэлеканала «1 +1».

Лідэр Аўтамайдана ня ведае, хто яго выкраў, але ён заўважыў, што выкрадальнікі гаварылі з расейскім акцэнтам.

Пасьля працяглых катаваньняў яго вывезьлі і выкінулі з машыны. Жорстка зьбіты мужчына ішоў вёскай, стукаючы ва ўсе дзьверы, калі нарэшце яго ўпусьціў адзін з мясцовых жыхароў. Ад яго Булатаў патэлефанаваў сваім сябрам, якія ўжо забралі яго ў Кіеў.

Дзьмітрый Булатаў знайшоўся вечарам у вёсцы Вішанька ў Барыспальскім раёне пад Кіевам.

Аб зьнікненьні Булатава актывісты паведамілі 23 студзеня. Праваахоўнікі заяўлялі, што сярод затрыманых імі яго не было. У рамках пошуку актывіста адкрывалі крымінальную вытворчасьць па артыкуле аб наўмысным забойстве. Праваабаронцы выказвалі занепакоенасьць яго зьнікненьня.

Першае інтэрвію Булатава на волі. Шакуючае відэа.



Лідэр Аўтамайдана ня ведае, хто яго выкраў, але заўважыў, што выкрадальнікі гаварылі з расейскім акцэнтам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG