Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Горадні адбылося спаборніцтва васьмі паэтаў. У вершы ўварвалася жыцьцё: гучалі радкі пра Майдан і пра сёньняшняе жыцьцё беларусаў. Была гістарычная баляда пра Грунвальдзкую бітву, у якой, канечне, успаміналася Пагоня і вялікі князь Вітаўт.

Прысутныя прагаласавалі за Ганну Аўчыньнікаву. Яна прачытала два лірычныя вершы. У адным гаварылася, што «у глебу пахаваныя сухую, ужо ня ўзыдуць кветкі да сьвятла», другі быў зімовым — адпаведна надвор’ю за сьценамі «антыкафэ», дзе праходзіла спаборніцтва.

Другое месца атрымаў Валеры Руселік, які летась, на першым гарадзенскім, тады вулічным, слэме перамог астатніх паэтаў. У Руселіка былі гарачыя вершы пра беларусаў. «Тут за матчыну мову цябе папракне нават родная маці» — радкі зь першага, які называецца «Радзіма». У другім, «Мы», ёсьць такія радкі: «Мы чужыя паўсюль, а найперш на радзіме». Але фінал больш аптымістычны: «Мы нікому ўжо не належым, нас для іншых няма, мы —свабодныя людзі».

Трэцяй у шэрагу паэтаў па выніках галасаваньня стала Сьвятлана Куль, прафэсар Гарадзенскага ўнівэрсытэту.




XS
SM
MD
LG