Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што апазыцыйныя лідэры сказалі ўдзельнікам Майдану?


Усенароднае веча на Майдане 22 студзеня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00
Наўпроставы лінк

ВІДЭА: Усенароднае веча на Майдане 22 студзеня

На Эўрамайдане ў Кіеве адбылося Ўсенароднае веча. Лідэры апазыцыі адзначылі, што перамовы з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам не далі вынікаў. Таму апазыцыя настойвае на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах.

На Эўрамайдане ў Кіеве адбылося Ўсенароднае веча. Лідэры апазыцыі адзначылі, што перамовы з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам не далі вынікаў. Таму апазыцыя настойвае на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах.

Таксама апазыцыянеры папрасілі людзей не разыходзіцца сёньня з Майдану, бо, як яны адзначылі, існуе вялікая верагоднасьць, што сёньня яго зачысьцяць ад мітынгоўцаў. На Эўрамайдане ўмацоўваюцца барыкады.

Лідэры ўкраінскай апазыцыі, якіх вялікая частка «Эўрамайдану» вінаваціла ў нерашучасьці, у сераду — пасьля гібелі некалькіх дэманстрантаў — заявілі, што пойдуць з людзьмі «пад кулі», калі прэзыдэнт Януковіч неадкладна ня пойдзе на саступкі.

«Я — з кожным з вас тут, на плошчы. Трэба будзе стаяць — я буду стаяць, трэба будзе ісьці і змагацца — я буду разам з вамі. Таму што тая надзея, якую ўскладаюць многія і кажуць: Віталь, мы на вас спадзяемся, не падвядзiце... Я зраблю ўсё. Трэба будзе ісьці пад кулі — я пайду пад кулі» , - абвясьціў на чарговым народным вечы на Майдане лідэр партыі УДАР Віталь Клічко.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ >>


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG