Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся працэс у справе «Экамэдсэрвіса»

У Кастрычніцкім судзе Менску пачаўся працэс па справе супрацоўнікаў мэдыцынскага цэнтру «Экамэдсэрвіс», якіх вінавацяць у сьмерці пацыенткі Юліі Кубаравай.


Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе.

Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута і гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна на судзе.

Коратка

У судовай залі знаходзяцца абвінавачаныя: былая гендырэктарка «Экамэдсэрвіса» Галіна Валжанкіна, анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута. Іх абвінавачваюць у службовай нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці пацыенткі Юліі Кубаравай.

Судзьдзя — Абакунчык Ала. Пракурор — Мікалай Жэчка.

У залю прыйшоў таксама бацька памерлай — Юры Кубараў.

27 сакавіка 2013 году пасьля плястычнай апэрацыі жыхарка Горадні Юлія Кубарава не ачуняла і памерла праз 4 тыдні ў 4-м сталічным шпіталі. Паводле сьледзтва, у часе апэрацыі дрэнна працаваў апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
12:25 9.1.2014
Алег Грузьдзіловіч
Юры Кубараў абвінавачвае «Экамэдсэрвіс» у бесчалавечнасьці

Пацярпелы Юры Кубараў сказаў, што гэты працэс для яго — кшталту Нюрнбэрскага працэсу. Ён абвінавачвае мэдыкаў і кіраўнікоў «Экамэдсэрвіса» ў бесчалавечнасьці.
12:05 9.1.2014
11:31 9.1.2014
Алег Грузьдзіловіч
Алу Кубараву прызналі грамадзянскім пазоўнікам па справе, у сувязі з гэтым судовае паседжаньне перанесьлі на 10 студзеня, паколькі ёй трэба азнаёміцца з матэрыяламі справы.
11:23 9.1.2014
Юры Кубараў таксама хадайнічае, каб грамадзянскім пазоўнікам па справе судом была прызнаная маці загінулай Юліі Кубаравай Ала Кубарава.
Ала Кубарава

Ала Кубарава

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG