Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыя супрацоўнікаў хуткай дапамогі зьнікла з change.org


У пэтыцыі мэдыкі патрабуюць прыняць Закон аб хуткай мэдычнай дапамозе, палепшыць умовы працы і павялічыць заробкі

Збор подпісаў пад пэтыцыяй да кіраўніка краіны, міністра аховы здароўя і старшыні Рэспубліканскага прафсаюзу работнікаў аховы здароўя ініцыявалі супрацоўнікі сталічнай хуткай дапамогі.

Подпісы пад пэтыцыяй мэдыкі хуткай дапамогі пачалі зьбіраць яшчэ 24 сьнежня. Пад папяровай пэтыцыяй сабралі больш за 200 подпісаў, а ў інтэрнэце падпісалася больш за 5 тысяч чалавек з усёй краіны.

Аднак 7 студзеня электронны збор подпісаў быў спынены, а 8 студзеня пэтыцыя зьнікла з сайту change.org. Арганізатары не тлумачаць прычын такога рашэньня.

На падстанцыях хуткай дапамогі Менску подпісы працягваюць зьбіраць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG