Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рыгор Сітніца: Будзем супрацоўнічаць зь Мінкультуры і БТ ды змагацца за прэфэрэнцыі


Рыгор Сітніца

Рыгор Сітніца

Рыгор Сітніца яшчэ ўсяго некалькі дзён знаходзіцца на пасадзе старшыні Беларускага саюзу мастакоў. Наперадзе шмат працы. А пакуль Рыгор Сямёнавіч сьцісла распавёў Радыё Свабода пра некаторыя інтрыгі, якія спадарожнічалі ХХІ зьезду мастакоў і тое, што новы старшыня зьбіраецца зрабіць на пасадзе перш за ўсё.

— Якія тры рэчы вы зьбіраецеся зрабіць на новай пасадзе перадусім?

— Першае, гэта нармалізацыя маральна-псыхалягічнай абстаноўкі ў Саюзе. Бо калі будзе квітнець канфрантацыя, якую навязвае даволі нязначная меншасць чальцоў нашага Саюзу, то нічога добрага Саюз, безумоўна, не чакае. Трэба дамаўляцца, прыходзіць да паразумення на ўзроўні здаровага сэнсу. А для гэтага трэба сустракацца, размаўляць з усімі, хто за і хто супраць. І памятаць, што мы беларусы, нас і так няшмат, каб яшчэ перасварыцца паміж сабой.
Трэба яшчэ і яшчэ весьці перамовы з уладнымі структурамі, дзяржаўнымі інстытуцыямі наконт аплаты нашых творчых майстэрняў. Гэта вельмі актуальна для ўсіх беларускіх мастакоў.

Другое — гэта далейшая рэканструкцыя Палаца Мастацтваў, нашага галоўнага выставачнага цэнтру. І калі ўдасца ажыцьцявіць інвэстыцыйны праект, які пакуль што на ўзроўні мары знаходзіцца, то гэта будзе вялікая перамога. Гэтая мара трымаецца на рэальных перамовах аб стварэньні на базе палаца супэрсучаснага арт-цэнтру.

Трэцяе — адстойванне правоў мастакоў у тым, каб мець нармальныя ўмовы для творчай працы. Трэба яшчэ і яшчэ весьці перамовы з уладнымі структурамі, дзяржаўнымі інстытуцыямі наконт аплаты нашых творчых майстэрняў. Гэта вельмі актуальна для ўсіх беларускіх мастакоў. Мы будзем спрабаваць яшчэ і яшчэ выходзіць на дзяржаўныя інстытуцыі і спрабаваць даводзіць сваю праўду. Я спадзяюся, што нас нарэшце пачуюць.

— Майстэрні для мастакоў, на вашую думку, наагул павінны быць бясплатнымі?

— Не, ну як гэта бясплатнымі!... Я патлумачу. Мая майстэрня знаходзіцца на 9 паверсе, на восьмым паверсе — звычайная кватэра. Але чамусьці вада для кватэры на 8-ым паверсе прадаецца па адным кошце, а ў мяне ў майстэрні на 9-ым яна каштуе амаль у 10 разоў даражэй. Хаця гэта адна і тая ж вада, адна і тая ж труба. Ну, гатовы я плаціць калі ня так, як кватэра, а хаця б па сабекошце. Але пакуль што ніяк не ўдаецца нам давесьці нашую праўду. Вядома, я не магу сказаць, што мы так ужо кінутыя дзяржавай. У нас ёсьць некалькі даволі істотных прэфэрэнцыяў, якія дапамагаюць нам выжываць, трымацца на плыву. Але нам, безумоўна, хацелася б болей. Таму мы за шырокую супрацу зь дзяржаўнымі інстытуцыямі. Калі мастакі робяць выставы за мяжой, яны спрыяюць стварэньню станоўчага іміджу нашай краіны. Хочацца, каб за гэта мы мелі ўсё-ткі таксама нейкія прэфэрэнцыі.
Ні ў якім разе не апускацца да прыгнутага просьбіта, які кленчыць. Трэба сябе годна паводзіць. Але разам з тым трэба разумець, што ва ўладных структурах ёсьць людзі, якія разумеюць нашыя праблемы.

— Як канкрэтна вы зьбіраецеся наладжваць стасункі зь дзяржаўнымі структурамі, і якімі павінны быць гэтыя стасункі?

— Нармальныя годныя стасункі. Ні ў якім разе не апускацца да прыгнутага просьбіта, які кленчыць. Трэба сябе годна паводзіць. Але разам з тым трэба разумець, што ва ўладных структурах ёсьць людзі, якія разумеюць нашыя праблемы. Мы ўжо не аднойчы вялі перамовы, і шмат хто разумее нас і падтрымлівае. Трэба, каб гэтае разуменьне ўзьнікла і ў тых, хто прымае рашэньні. Таму будзем супрацоўнічаць зь Міністэрствам культуры, Белтэлерадыёкампаніяй. Таму што пакуль што рэкляма нашых праектаў дужа і дужа мізэрная.

— А што гэта за гісторыя пра тое, што на ХХІ зьезд нібыта не былі запрошаныя народныя мастакі Беларусі Леанід Шчамялёў і Віктар Грамыка?

— Гэта хлусьня! Літаральна ўчора мне тэлефанаваў зь віншаваннямі Віктар Аляксандравіч Грамыка. Ён вельмі задаволены, дарэчы, што я выбраны на пасаду старшыні. Некаторым нашым мастакам ужо пад 90 гадоў. Яны чыста фізычна ня могуць прысутнічаць ні на якіх зьездах. Вашчанку, напрыклад, мы асабіста запрашалі. Але ён на той час быў у шпіталі. Георгій Георгіевіч Папалаўскі таксама быў у шпіталі. Але гаварыць, што мы некага забыліся і не запрасілі, гэта проста танная спэкуляцыя! Мы заўсёды памятаем пра нашых славутых мастакоў і, калі трэба дапамагчы даехаць, нават машыну па іх адпраўляем. Вось Мая Данцыга падвезьлі на сход. Такой праблемы не існуе. Яшчэ багата чаго было прыдумана. Нават тое, што мы не далі месца для правядзеньня аўкцыёну па зборы сродкаў на лекаваньне нашага мастака Фёдара Ястраба. Гэта хлусьня. Ніхто да нас не зьвяртаўся. Мне было паведамлена, што ёсьць папярэдняя дамоўленасьць на правядзеньне выставы-аўкцыёну ў бібліятэцы імя Пушкіна. І больш праблем ніякіх не ўзьнікала. І Саюз таксама, дарэчы, перавёў пэўную суму на рахунак па зборы сродкаў на лекаваньне Фёдара Ястраба. Так што ўсё гэта танная спэкуляцыя, якая зусім не ўпрыгожвае людзей, якія называюць сябе мастакамі.

Рыта ЛЁН

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG