Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія дэмакраты выстаўляюць кандыдатку ў Палату прадстаўнікоў


Галіна Краўчанка

Галіна Краўчанка

Галіна Краўчанка плянуе балятавацца ў ПП НС па Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36.

Яе кандыдатуру падтрымліваюць Рух «За Свабоду», Партыя БНФ, кампанія «Гавары праўду», Грамадзянская кампанія «Наш дом», Грамадзянская ініцыятыва «Гомельскі Дэмакратычны Форум» ды іншыя дэмакратычныя арганізацыі.

Давыбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у 36-й акрузе з той прычыны, што падчас парлямэнцкай кампаніі 2012 году там ня быў абраны дэпутат. Гэта адзіная ў Беларусі акруга, якая ня мае свайго прадстаўніка ў ПП НС.

Выбары прызначаныя на 23 сакавіка 2014 году. Яны адбудуцца адначасова з абраньнем дэпутатаў мясцовых саветаў, паведамляе сайт Руху «За свабоду».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG