Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі «прарока» з акрываўленымі рукамі


У Берасьці затрыманы актывіст БХД, які зладзіў пэрфоманс ля аблвыканкаму.

Алесь Чаркашын быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі празь 10 хвілінаў пасьля сканчэньня пэрфомансу ля ганку аблвыканкаму.
У часе пэрфомансу актывіст заклікаў ўлады пакаяцца за свае грахі перад народам. У адваротным выпадку, казаў «прарок», краіне пагражаюць няшчасьці.

Яго даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага пікету, паведаміў паплечнік Чаркашына Зьміцер Шурхай. Спадар Шурхай кажа, што ноч затрыманы актывіст правядзе ў пастарунку, а заўтра павязуць у суд. Чаркашыну пагражае штраф, або некалькі сутак у ізалятары.

15 сьнежня Алесь Чаркашын зладзіў пэрфоманс, у часе якога прамаўляў ля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, папярэдне апрануўшыся ў адзеньне «прарока», абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшы чырвонай фарбай.

У часе пэрфомансу актывіст заклікаў ўлады пакаяцца за свае грахі перад народам. У адваротным выпадку, казаў «прарок», краіне пагражаюць няшчасьці.

Падчас акцыі да выступоўцы выйшаў міліцыянт, адказны за ахову аблвыканкаму, але не затрымоўваў актывіста і прысутных журналістаў, а вярнуўся ў будынак аблвыканкаму. Пасьля 10-хвіліннага выступу Алесь Чаркашын сышоў ад аблвыканкаму, але праз некалькі хвілін быў затрыманы міліцыянтамі ў суседнім квартале.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG