Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Зачыстка. Спэцназ зьнішчыў барыкады (жывы блог, відэа)

абноўлена

Спэцслужбы пайшлі ў наступ на блёкпосты дэманстрантаў. Зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале. Дэманстранты арганізавана сышлі у бок майдану Незалежнасьці. Ключавым цэнтрам супраціву становіцца будынак Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і сам Майдан Незалежнасьці.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ






01:45 10.12.2013
У інтэрнэце зьявілася панарама зь нядзельнай акцыі. Тут вы можаце ацаніць колькасьць удзельнікаў. Дарэчы, некаторыя мэдфі пішуць пра 2,4 млн удзельнікаў. Глядзець панараму: http://www.airpano.ru/files/Ukraine-EuroMaidan/1-2

00:30 10.12.2013

Віцэ-прэзыдэнт ЗША паразмаўляў зь Януковічам па тэлефоне

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у тэлефоннай размове папярэдзіў прэзыдэнта Віктара Януковіча аб недапушчальнасьці ўжываньня гвалту падчас масавых акцыяў пратэсту. У паведамленьні, апублікаваным на сайце Белага дома, гаворыцца, што «Байдэн выказаў Януковічу глыбокую заклапочанасьць з нагоды сытуацыі ва Ўкраіне і ўзрослага патэнцыялу для гвалту» .

«Віцэ-прэзыдэнт падкрэсьліў неабходнасьць неадкладнай дээскаляцыі сытуацыі і пачатку дыялёгу зь лідэрамі апазыцыі па дасягненьні кансэнсусу для выпрацоўкі шляху Украіны наперад», — інфармуюць ў адміністрацыі прэзыдэнта ЗША.

Джо Байдэн таксама адзначыў, што «гвалт ня мае месца ў дэмакратычным грамадзтве, і ён несумяшчальны са стратэгічнымі адносінамі паміж Украінай і ЗША». «Віцэ-прэзідэнт пацьвердзіў цьвёрдую падтрымку ЗША эўрапейскіх імкненьняў Украіны і павіншаваў прыхільнасьць прэзыдэнта Януковіча да захаваньня гэтага шляху».
23:17 9.12.2013

Адстаўка Януковіча — адзіны мірны сцэнар для Эўрамайдану, — Freedom House

Праваабарончая арганізацыя Freedom House заклікае ЗША і Эўразьвяз увесьці санкцыі супраць кіраўніцтва Украіны ў выпадку, калі яно скарыстае сілу супраць мірных мітынгоўцаў. У паведамленьні, распаўсюджаным арганізацыяй, таксама гаворыцца пра тое, што адстаўка Віктара Януковіча і датэрміновыя выбары зьяўляюцца «адзіным негвалтоўным мэтадам завяршыць супрацьстаяньне з дэманстрантамі».

«Прэзыдэнт Януковіч страціў давер і легітымнасьць у вачах ўкраінскага народу. Мы не падтрымліваем ўладу натоўпу, але Януковіч сам стварыў крызіс, адкінуўшы рух да эўрапейскай інтэграцыі, ігнаруючы тым самым патрабаваньні пратэстоўцаў, каб урад працаваў ад імя народу», — заявіў кіраўнік Freedom House Дэйвід Крэймэр.
Чытаць далей...
23:11 9.12.2013
Удзельнікі Майдану перакананыя, што ўрадавыя сілы вырашылі зрабіць аблогу, каб адрэзаць удзельнікаў майдану ад камунікацыяў, ежы, вады, цяпла. Крамы ў раёне Майдану зачыненыя. Майданаўцы просяць прыносіць ежу, дровы, ваду.

23:02 9.12.2013
Партыя УДАР ў тэрміновым парадку эвакуявала сваіх супрацоўнікаў з офісу цэнтральнага выканаўчага камітэту на вуліцы Горкага, 5.
22:21 9.12.2013
Удзельнікі параўноўваюць дзеяньні спэцслужбаў Украіны з тым, як разганялася Плошча ў 2006 годзе ў Беларусі
22:15 9.12.2013

Кіеў: Дэманстранты змусілі спэцназаўцаў адступіць

Салдаты ўнутраных войскаў і байцы спэцпадразьдзяленьня «Беркут» пакінулі блёкпост майданаўцаў па адрасе Лютэранская, 28. Да гэтага яны сумесна зь невядомымі ў цывільным спрабавалі разабраць барыкады, якія там пабудавалі мітынгоўцы. Адступіць спэцназаўцаў прымусілі некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў, якія прыйшлі на дапамогу разам з народнымі дэпутатамі ад аб’яднаньня «Свабода».
Чытаць далей...
22:02 9.12.2013
На тэрыторыю офісу 5-га каналу, спрабавалі патрапіць «цітушкі» (так украінская апазыцыя называе правакатараў). Пра гэта вядучая «5 канала» Вікторыя Сюмар паведаміла ў жывым эфіры.

«У офіс спрабавалі пранікнуць каля двух дзясяткаў хлопцаў. Кажуць, што хочуць абараняць наш канал. Частка зь іх нападпітку», — распавяла яна.
21:53 9.12.2013

Украінская апазыцыя падлічыла колькасьць сваіх апанэнтаў са спэцслужбаў

21:47 9.12.2013
Брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк піша, што Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі, віцэ-прэзыдэнт Кэтрын Эштан заўтра плянуе, паводле непацьверджаных дадзеных, сустрэцца зь Януковічам у другой палове дня.

Таксама яна сустрэнецца зь лідэрамі апазыцыі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.


21:33 9.12.2013
Espreso.tv: У мэтро пад Майдане ўжо згрупаваныя 3 тысячы беркутаўцаў. Яны павінны выйсьці са станцыяў Майдан і Хрэшчатык

21:09 9.12.2013
Пратэстоўцы прынесьлі «беркуту» гарачай гарбаты. Кардоны «беркуту» гадзінамі стаяць бязь зьмены

20:53 9.12.2013
Клічко заклікаў беркутаўцаў ня штурмаваць блёкпост мітынгоўцаў
20:49 9.12.2013

МУС Украіны аб «штурме» офісу «Бацькаўшчына» і некаторых мэдыяў: ператрусы праведзеныя з санкцыі суду

Гэта працэсуальнае мерапрыемства ажыцьцяўленае ў межах расьсьледавання крымінальнай справы, адкрытай па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу Украіны, якія прадугледжваюць адказнасьць за махлярства і злоўжываньне службовым становішчам.

У Міністэрства ўнутраных спраў Украіны паступіў зварот групы грамадзян па незаконным завалоданьні кампутарнай тэхнікай на суму звыш 350 тысяч грыўняў. Акрамя таго, у заяве гаварылася аб злоўжываньнях службовым становішчам з боку службовых асобаў.
20:40 9.12.2013
Як спэцназаўцы вызвалялі вуліцу Грушэўскага ад мітынгоўцаў. Відэа Грамадзкага тэлебачаньня
20:32 9.12.2013
Унутраныя войскі адрэзалі мітынгоўцаў у намётах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:06 0:00
20:25 9.12.2013
«Беркут» разграміў офісы газэты «Вечірні вісті» і інтэрнэт-парталу Цензор.нет — Яцанюк
20:09 9.12.2013
Толькі што зачынілі Галоўпаштамт, эвакуявалі і ўсіх супрацоўнікаў з установаў побач з Майданам
20:03 9.12.2013
Камунальнікі з дапамогай унутраных войскаў разьбіраюць барыкады мітынгоўцаў на вуліцы Лютэранскай каля адміністрацыі прэзыдэнта ў Кіеве.

Праваахоўнікі пачалі адціскаць дэманстрантаў на вуліцы Лютэранскай, адначасова з гэтым бульдозэр пачаў разбураць ахоўныя збудаваньні. Ля барыкадаў, пабудаваных ўчора, знаходзяцца дэманстранты, якія заклікаюць праваахоўнікаў «быць з народам», ня біць мітынгоўцаў.

19:56 9.12.2013
У цэнтры Кіева адкрылі станцыі мэтро. Барыкады каля Кабміну разабралі. Спэцназаўцы блякуюць подступы да майдану Незалежнасьці

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG