Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адстаўка Януковіча — адзіны мірны сцэнар для Эўрамайдану, — Freedom House


Праваабарончая арганізацыя Freedom House заклікае ЗША і Эўразьвяз увесьці санкцыі супраць кіраўніцтва Украіны ў выпадку, калі яно скарыстае сілу супраць мірных мітынгоўцаў.

У паведамленьні, распаўсюджаным арганізацыяй, таксама гаворыцца пра тое, што адстаўка Віктара Януковіча і датэрміновыя выбары зьяўляюцца «адзіным негвалтоўным мэтадам завяршыць супрацьстаяньне з дэманстрантамі».

«Прэзыдэнт Януковіч страціў давер і легітымнасьць у вачах ўкраінскага народу. Мы не падтрымліваем ўладу натоўпу, але Януковіч сам стварыў крызіс, адкінуўшы рух да эўрапейскай інтэграцыі, ігнаруючы тым самым патрабаваньні пратэстоўцаў, каб урад працаваў ад імя народу», — заявіў кіраўнік Freedom House Дэйвід Крэймэр.
XS
SM
MD
LG