Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Велізарныя натоўпы людзей зьбіраюцца вакол дому Нэльсана Мандэлы ў прыгарадзе Ёханэсбургу, каб аддаць даніну павагі.

Многія сьпяваюць песьні часоў барацьбы з апартэідам.

Людзі, якія сабраліся, прывялі з сабой і дзяцей.

Жыхары Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі глыбока засмучаныя сьмерцю чалавека, якога яны называюць вызваліцелем, перадае ВВС.

Раней спачуваньні з нагоды сьмерці Нэльсана Мандэлы выказалі прэзыдэнт ЗША Барак Абама, генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун ды іншыя палітычныя лідэры.

Нэльсан Мандэла памёр у веку 95 гадоў. Мандэла ўзначальваў паўднёваафрыканскі рух супраць апартэіду, правёў амаль тры дзесяцігодзьдзі за кратамі, а потым зрабіўся першым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG