Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Мандэла ўзяў «гісторыю ў свае рукі»


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаўся з нагоды сьмерці Нэльсана Мандэлы, былога прэзыдэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, барацьбіта з рэжымам апартэіду.

«Мы, верагодна, не пабачым зноў такіх людей, як Нэльсан Мандэла. Ён падае нам прыклад, як можна найлепей кіраваць: прымаць рашэньні, кіруючыся не нянавісьцю, але любоўю; ніколі не скідаць з рахункаў, што можа зрабіць адзін чалавек (...) На дадзены момант давайце возьмем паўзу і падзякуем Нэльсану Мандэлу — мужчыну, які ўзяў гісторыю ў свае рукі», — сказаў Барак Абама

«Я адзін зь незьлічоных мільёнаў, хто чэрпаў натхненьне з жыцьця Нэльсана Мандэлы», — заявіў амэрыканскі прэзыдэнт.

«Ён дасягнуў большага, чым можна чакаць ад любога чалавека. (...) Мы страцілі аднаго з самых уплывовых, самых сьмелых і глыбока дабрадзейных людзей, якія калі-небудзь жылі на адной з намі плянэце. Яго больш няма з намі. Цяпер ён належыць вечнасьці», — сказаў прэзыдэнт Абама.

«Сваёй нязломнай воляй і гатоўнасьцю ахвяраваць сваёй свабодай дзеля свабоды астатніх Мадзіба ператварыў Паўднёвую Афрыку і не пакінуў нікога з нас абыякавым. Яго шлях ад вязьня да прэзыдэнта ўвасобіў у сабе спраўджаную надзею на тое, што людзі, як і краіны, могуць мяняцца да лепшага. Гэта яго імкненьне забясьпечыць мірны пераход улады і прымірыцца з тымі, хто трымаў яго ў турмах, уяўляе сабой прыклад таго, да чаго павінны імкнуцца ўсе людзі як у жыцьці цэлых краін, так і ў жыцьці кожнага чалавека. І тое, як ён рабіў гэта, — зь велізарнай годнасьцю і дзіўнай дабрадушнасьцю, і яго здольнасьць прызнаваць свае ўласныя недахопы — усё гэта зрабіла гэтага чалавека яшчэ больш выдатным».

Нэльсан Мандэла памёр у веку 95 гадоў. Мандэла ўзначальваў паўднёваафрыканскі рух супраць апартэіду, правёў амаль тры дзесяцігодзьдзі за кратамі, а потым зрабіўся першым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG