Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі ўрад Украіны прыслухацца да Майдана


Джон Кэры

Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заклікаў урад Украіны прыслухацца да голасу свайго народа.

Гэтую заяву ён зрабіў у Брусэлі пасьля таго, як рашэньне прэзыдэнта Януковіча прыпыніць перамовы аб асацыяцыі з Эўразьвяза, выклікала шквал пратэстаў.

У аўторак Кэры заявіў на прэс-канфэрэнцыі міністраў замежных спраў краін НАТО, што заклікае ўкраінскі ўрад пачуць голас свайго народа, які хоча жыць у абстаноўцы свабоды, новых магчымасьцяў і росквіту. У той жа час Кэры заклікаў ўсе бакі паводзіць сябе мірна. Гвалту няма месца ў сучаснай эўрапейскай дзяржаве, сказаў дзяржсакратар.

Раней прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў праінфармаваў, што Кіеў накіроўвае афіцыйныя дэлегацыі ў Маскву і Брусэль у сувязі з бесперапыннымі антыўрадавымі дэманстрацыямі. Ён заявіў, што дэлегацыя, якая накіроўвае ў Брусэль, абмяркуе магчымасьць падпісаньня пагадненьня аб эўрапейскай інтэграцыі на ўмовах больш выгадных для Украіны. Дэлегацыя, якая паедзе ў Маскву, абмяркуе ўмацаваньне стратэгічнага партнэрства з Расеяй, падкрэсьліў Азараў.

Гэтыя візыты адбудуцца на фоне дэманстрацыі ў Кіеве на Майдане Незалежнасьці, дзе ў аўторак сабралася каля 10 тысяч чалавек. Яны пратэстуюць супраць спыненьня перамоў аб падпісаньні пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам і супраць пачатку перамоў аб больш цесных сувязях з Масквой.
XS
SM
MD
LG