Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замест Керымава ў Менск прыедзе Прохараў


Міхаіл Прохараў

Міхаіл Прохараў

Група кампаній «Онэксим» расейскага прадпрымальніка Міхаіла Прохарава дасягнула дамоўленасьці з Сулейманом Керымавым і яго партнэрамі, якія валодаюць 21,75% акцыяў «Уралкалія» аб пакупцы гэтага пакета акцыяў.

Паводле дадзеных агенцтва Bloomberg, «Уралкалій» каштуе прыкладна 20 мільярдаў даляраў, а доля структураў Suleyman Kerimov Foundation, — 5,2 мільярда.

Генэральны дырэктар «Онэксима» Дзьмітры Разумаў сказаў, што набыцьцё акцыяў "Уралкалія«—гэта доўгатэрміновыя інвэстыцыі, паколькі рынак калійных угнаеньняў будзе ў пэрспэктыве разьвівацца паводле пазытыўнага сцэнару.

«Пасьля такога паведамленьня можна чакаць хуткага прыезду Міхаіла Прохарава ў Беларусь,— гаворыць кіраўнік аналітычнага цэнтру „Стратэгія“ Леанід Заіка:

Леанід Заіка

Леанід Заіка

„Гэта азначае, што пачынаецца новая партыя. Прохараў прыедзе ў Менск. І тут ён дасягне пазытыўных пагадненьняў аб стварэньні сындыкату альбо кансорцыюма. Пачнецца новая стратэгічная гульня з манапольным палажэньнем вытворцаў на рынку.

Як будзе разьвівацца маркетынгавая стратэгія гэта асобнае пытаньне. Але апошняя старонка старой гісторыі з Керымавым на гэтым закрываецца“.

„А ці зможа Прохараў, які мае дэмакратычны і рынкавы імідж, супрацоўнічаць з Лукашэнкам?“ — пытаюся спадара Заіку.

„Цалкам магчыма. Я не адыходжу ад такога варыянту, што гэта была просьба альбо, няхай нават, прапанова Крамля. „Уралкалій“ быў „расьпілены“. І цяпер гэтая кампанія павінна стаць зноў „агульнанароднай“ кампаніяй. Мільярды, якія Прохараў патраціць, акупяцца. І гэта будзе кампанія падкантрольная Крамлю. А Прохараў трапляе ў групу таварышаў, якія, я сказаў бы, знаходзяцца ў творчых дачыненьнях з крамлёўскімі лідэрамі“.

28 верасьня Аляксандр Лукашенка заявіў, што патэнцыйныя пакупнікі актываў „Уралкалія“ жадаюць супрацоўнічаць з „Беларуськаліем“:

„Наша аб’яднаньне з Расеяй павысіць цэны на калійныя ўгнаеньні. А разьяднаньне абавязкова прывядзе да падзеньня цэнаў“.

Праз тры тыдні Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ён Прохарава наагул ня ведае. Нават не ўяўляю, чым яны (Міхаіл Прохараў і Ўладзімер Коган) займаюцца».
XS
SM
MD
LG