Спадар Мадура ўсклаў адказнасьць за рост коштаў на электратэхніку і іншыя тавары на «буржуазію», паведамляе ВВС.
Прэзыдэнт Мадура імкнецца абмежаваць прыбыткі бізнэсу ў межах ад 15% да 30%.
У верасьні ўрад Вэнэсуэлы стварыў спэцыяльнае агенцтва па абароне эканомікі і для барацьбы з фінансавым крызысам у краіне.
Раней Нацыянальная асамблея Вэнэсуэлы ў першым чытаньні адобрыла законапраект, які прадугледжвае прадстаўленьне спэцыяльных паўнамоцтваў прэзыдэнту краіны Нікаласу Мадуру.
Згодна зь ім, вэнэсуэльскі лідэр цягам года зможа прымаць законы без адабрэньня парлямэнтам — выдаваць так званыя дэкрэты. Такое ж права ўжо мае Аляксандар Лукашэнка ў Беларусі.
Законапраект перад другім чытаньнем павінна разгледзець спэцыяльная камісія.
Спадар Мадура сьцьвярджае, што гэты закон патрэбны яму для барацьбы з карупцыяй і эканамічным крызысам.
Апазыцыя сьцьвярджае, што такім чынам улада хоча душыць сваіх апанэнтаў.
У Вэнэсуэле працягваюцца перабоі зь ежай і таварамі першага спажываньня, адключаюць электраэнэргію. Гадавая інфляцыя складае каля 54%.
На днях урад захапіў шмат камэрцыйных крамаў, дзе прадавалі электроніку па зьніжаных цэнах. Урад сьцьвярджае, што нават нягледзячы на зьніжку, цэны былі завышаныя. Шэраг крамаў былі разрабаваныя натоўпамі.
У Вэнэсуэле ўвялі таксама жорсткі кантроль над продажам замежнай валюты, каб прыпыніць рост чорнага валютнага рынку, на якім даляры ЗША каштуюць у сем разоў даражэй афіцыйнага курсу.
З-за эканамічных цяжкасьцяў папулярнасьць спадара Мадура падае. 8 сьнежня ў краіне павінны адбыцца мясцовыя выбары, і апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што рэйтынг праўладнай сілы упаў за апошні месяц на 10%.
Аляксандар Лукашэнка неаднаразова бываў у Вэнэсуэле з візытамі, у тым ліку на пахаваньні папярэдніка Мадуры Уга Чавэса, зь якім блізка сябраваў. Добрыя адносіны склаліся ў Лукашэнкі і з Мадурам, які нядаўна пабываў зь візытам у Менску.