Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы стварае віцэ-міністэрства шчасьця


Нікалас Мадура

Нікалас Мадура

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура распарадзіўся стварыць ва ўрадзе віцэ-міністэрства ў пытаньнях найвышэйшага народнага шчасьця, паведамляюць вэнэсуэльскія СМІ.

«Я вырашыў стварыць гэтае ведамства ў памяць аб нашым камандантэ Чавесу і нашым Балівару», — заявіў Мадура.

Новы орган будзе адказваць за забесьпячэньне ўсім неабходным састарэлых жыхароў краіны, дзяцей, бяздомных і людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.

Віцэ-міністрам па пытаньнях найвышэйшага народнага шчасьця прызначаны былы дэпутат Нацыянальнай асамблеі Рафаэль Рыяс .

Мадура таксама абвясьціў, што дзень 8 сьнежня будзе абвешчаны Днём любові і вернасьці лідэру баліварыянскай рэвалюцыі Уга Чавесу.
XS
SM
MD
LG