Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плятформа «За новы ЭГУ» ня верыць Міхайлаву


Дацэнт дэпартамэнту сацыяльных і палітычных навук ЭГУ Андрэй Лаўрухін.

Дацэнт дэпартамэнту сацыяльных і палітычных навук ЭГУ Андрэй Лаўрухін.

Дацэнт ЭГУ Андрэй Лаўрухін у інтэрвію Свабодзе адказваў рэктару Анатолю Міхайлаву.

Дацэнт дэпартамэнту сацыяльных і палітычных навук ЭГУ Андрэй Лаўрухін перакананы, што рэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Анатоль Міхайлаў ня бачыць ніякіх прычынаў дапускаць акадэмічную супольнасьць да кіраваньня, і мадэль, якая ёсьць цяпер — без удзелу акадэмічнай супольнасьці — яго цалкам задавальняе.

«Самае галоўнае — тое, як рэктар адрэагаваў на прапановы Плятформы адносна Сэнату і той структуры кіраваньня, якая ёсьць цяпер. Справа ў тым, што цяпер у гэтай сыстэме вельмі шмат органаў: міжнародная Кіраўнічая рада, Траставы фонд, Выканаўчая рада, Рада міністраў Паўночных краін. У гэтае кіраўніцтва ўваходзіць толькі адзін прадстаўнік Сэнату — яго старшыня, але ён нічога не вырашае, яго голас мае кансультатыўны характар. Відавочна, што для такога маленькага ўнівэрсытэту, як ЭГУ, гэта вельмі заблытаная сыстэма кіраваньня. А чым больш органаў у сыстэме кіраваньня, тым больш магчымасьцяў для непразрыстых рашэньняў. Нават калі ўзяць фармальную функцыю Сэнату, якая заключаецца ў «забесьпячэньне якасьці адукацыі і навуковых дасьледаваньняў», то нават тут шмат пытаньняў, таму што Сэнат ня можа вырашыць, якія праграмы адкрываць ці закрываць, як весьці кадравую палітыку, як стымуляваць навуковыя дасьледаваньні.

Другое пытаньне — кадравае. «Ядро асноўных выкладчыкаў», пра якое піша Міхайлаў, будзе налічваць усяго толькі 13 чалавек. Яны будуць абраныя празь міжнародны конкурс. Так, яны будуць мець добры заробак і ўсе сацыяльныя выгоды, каб жыць у Літоўскай Рэспубліцы. Астатнія каля 200 выкладчыкаў будуць удзельнічаць ва ўнутраным конкурсе, але яны, тыя, хто ня ўвойдзе ў «ядро», будуць мець толькі чвэрць ад таго заробку, які прапануецца выкладчыкам «на сталых пасадах». Таксама насьцярожвае, што ўнутраны конкурс будзе адбывацца пасьля выбараў у Сэнат, куды пайшлі актыўныя выкладчыкі, якія не баяцца выказваць нязгоду з паноўнай сыстэмай кіраваньня. Дык ці ня будзе так, што тыя, хто ўвойдзе ў Сэнат, ня пройдуць унутраны конкурс?

Таму, нягледзячы на тое, што конкурс — гэта добрая рэч, у гэтым выпадку ён можа стаць мэтадам выбракоўваньня нязгодных. Гэта тое, што я зразумеў пасьля прачытаньня прэс-рэлізу: што тыя, хто выступіў з «Плятформай», проста ня пройдуць конкурс. Які, дарэчы, будзе праводзіць адміністрацыя ЭГУ, і зразумела, што самі адміністратары знаходзяцца «па-за конкурсам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG