Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынцы вінавацяць Ізраіль у сьмерці Арафата


Палестынская камісія, якая расьсьледуе сьмерць колішняга палестынскага лідэра Ясіра Арафата, назвала Ізраіль галоўным падазраваным у гэтай справе.

Кіраўнік камісіі Таўфік Тыраўі заявіў 8 лістапада, што навуковая экспэртыза паказала — Арафат памёр «не ад старасьці і не ад хваробы», а стаў ахвярай забойства.

Адразу пасьля сьмерці Арафата ў 2004 годзе зьявіліся падазрэньні, што яго атруцілі. Ізраіль неаднаразова дамаўляў сваю датычнасьць да сьмерці Арафата. 7 лістапада швэйцарскія навукоўцы абвясьцілі, што аналізы парэшткаў Арафата паказалі высокі ўзровень радыёактыўнага палёнію. Але пры гэтым, паводле іх, нельга пацьвердзіць, што прычынай сьмерці Арафата было атручэньне палёніем.

Арафат памёр у францускім ваенным шпіталі ва ўзросьце 75 гадоў. Эксгумацыя яго цела адбылася летась, калі на ягоных рэчах знайшлі сьляды палёнію.
XS
SM
MD
LG