Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку маліліся за душы тых, хто стаўся ахвярай таталітарнага рэжыму


Полацкія актывісты і вернікі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, расстралянах каля вёскі Бельчыцы

Аповеды мясцовых жыхароў пра масавыя расстрэлы перадаюцца тут з пакаленьня ў пакаленьне. Ужо даўно Бельчыцы тэрытарыяльна ўвайшлі ў межы Полацка, але памяць пры тыя падзеі жыве. І дзеля гэтай памяці на мясцовых могілках усталяваны высокі жалезны крыж.

Каля крыжа і зьбіраюцца на Дзяды ўсе тыя, хто хоча ўшанаваць памяць бязьвінна забітых ахвяраў. Сваякі расстраляных тут людзей прыяжджаюць таксама, нехта зь іх пакінуў самаробную шыльдачку з партрэтам на падножжы крыжа.





2 лістапада каля крыжа маліліся за душы тых, хто стаўся ахвярай таталітарнага рэжыму ў 1930-40 гады, чые жыцці абарваліся ў гэтых мясьцінах.

Прысутныя заўважылі і трывожныя прыкметы сучаснасьці: бельчыцкія могілкі відавочна рыхтуюць пад расшырэньне, тэрыторыя вакол крыжа разраўняная. Неўзабаве, верагодна, тут, за цяперашнімі межамі могілак, зьявяцца новыя пахаваньні. Але актывісты спадзяюцца, што жалобны крыж застанецца на месцы — што ні ў кога не падымецца рука яго зьнесьці.

XS
SM
MD
LG