Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я гляджу, наш народ пабег у абменьнікі


Кіраўнік краіны заявіў, што дзяржава ня будзе штучна падтрымліваць курс беларускага рубля, а яго дэвальвацыя залежыць ад паводзінаў насельніцтва і суб’ектаў гаспадараньня на валютным рынку, паведамляе Інтэрфакс. «Гэтая праблема ў руках прадпрыемстваў і народу. Будзе вялікі попыт на валюту — будзе абясцэньвацца, ня будзе попыту — спакойна выйдзем з гэтага становішча. Але штучна нічога ня будзе».

Паводле Лукашэнкі, калі людзі будуць «ад раньня да вечара бегаць па абменных пунктах, купляць валюту, калі суб’екты гаспадараньня і банкі будуць спаць і бачыць, што дэвальвацыя пройдзе і хтосьці на гэтым выйграе, а нашыя нягоднікі „сьвядомыя“ народ будуць падаграваць і вы будзеце іх слухаць і бегчы ў абменьнікі, вы самі прыведзяце да таго, што аслабіце нацыянальную валюту». «Мы пакуль на 150-200 мільёнаў валюты набылі больш, чым прадалі, але ў апошнія месяцы, я гляджу, наш народ пабег у абменныя пункты. Будзе вялікі попыт на валюту — будзе абясцэньвацца беларускі рубель з усімі наступствамі», — папярэдзіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG