Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікамі КДБ пры атрыманьні незаконнага грашовага ўзнагароджаньня затрыманыя з доказамі злачынства загадчыца і адвакат юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёну Менску.


«Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і пасярэднік — дырэктар аднаго з прыватных камэрцыйных прадпрыемстваў сталіцы», — паведамляе афіцыйны сайт КДБ.

Загадчыца і адвакат атрымалі ад жыхара Менску 10 тысяч даляраў для перадачы ў якасьці хабару службовым асобам праваахоўных органаў «за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце ўчыненых у дачыненьні да названага грамадзяніна супрацьпраўных дзеяньняў».

Упраўленьне КДБ Беларусі па Менску і Менскай вобласьці распачало крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.5 арт.16 (саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт.431 (хабар).

Крымінальную справу перадалі ў Сьледчы камітэт Беларусі.

У чэрвені гэтага года супрацоўнікі КДБ затрымалі намесьніка старшыні суду Кастрычніцкага раёну Магілёва Магамеда Ўмарава пры атрыманьні хабару. Паводле сайту КДБ, хабар у памеры 2700 даляраў Умараў атрымаў ад адваката юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёну Магілёва Анатоля Гоманава за вынясеньне станоўчага рашэньня па крымінальнай справе адносна сваёй падабароннай і мінімізацыю магчымага пакараньня

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG