Конкурс арганізавалі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр. У журы конкурсу ўваходзілі Алена Масла, Людміла Рублеўская, Алесь Пашкевіч, Пятро Васючэнка і Серж Мінскевіч.
Першае месца атрымала Вольга Гапеева з казачнымі гісторыямі «Сумны суп», а разам зь ім —пляншэт ад кампаніі Prestigio і выданьне кнігі.
Другім месцам была ўганараваная Дар’я Вашкевіч з казкай «Баваўняная дзяўчынка» (твор быў ілюстраваны мастачкай Аленай Медзяковай). Пераможца атрымае рыдэр ад магчымасьць выдаць кнігу.
Трэцяе месца заняў пераклад «Чараўніка краіны Оз» Фрэнка Баўма, пераствораны на беларускую мову Сержуком Мядзьведзевым, якому таксама дастанецца рыдэр.
У дзявятку дыплямантаў увайшлі (у алфавітным парадку):
Праект кнігі Сяргея Календы, Дашы Заічанка і Ліды Наліўка «Дзе жывуць беларускія пачваркі»;
Надзея Кандрусевіч зь перакладам твору Сары Лундберг «Віта Белая Крэска»;
Павал Касьцюкевіч зь перакладам «Аўтаспынам па Галяктыцы» Дагласа Адамса;
Алесь Квіткевіч зь перакладам першай кнігі «Хронікі Нарніі» Клайва Стэплза Льюіса (кніга мае назву «Нябож Чарадзея»);
Глеб Лабадзенка з кнігай дзіцячых моўных малюнкаў «дзіцячая заМова» і з працягам гэтага праекту;
Элеанора Ляхновіч з казкай «Турба-Элік і яго сябры» (твор быў ілюстраваны аўтарам);
Мілана Пасанен зь дзёньнікавымі гісторыямі «Королева рулета», якая сталася сапраўдным адкрыцьцём конкурсу. Аўтарцы ўсяго толькі 13 гадоў, але яе літаратурныя здольнасьці, адчуваньне стылю і пачуцьцё гумару прыемна ўразілі сябраў журы.
Натальля Рудак зь перакладам «Маленькай вядзьмаркі» Отфрыда Пройслера;
Ксенія Шталянкова з працягам прыгодніцкага раману для падлеткаў «Адваротны бок люстра».
Усе фіналісты атрымаюць дыплёмы і спэцыяльныя прызы ад ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Урачыстае ўзнагароджаньне ляўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» адбудзецца 12 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Пачатак у 18.00.