Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Конкурс імя Янкі Маўра: Пішыце для падлеткаў!


Янка Маўр. Кактэбель, 1958

Янка Маўр. Кактэбель, 1958

Саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтар з 1 студзеня 2013 году абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменьнікаў «Эксьлібрыс» імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэньня Янкі Маўра.

Да разгляду конкурснага журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданьні, казкі і г. д.), паэзія (вершы, байкі і г. д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.

Арганізатары конкурсу заяўляюць, што асаблівая ўвага будзе нададзеная творам для падлеткаў.

Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменьнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісьце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозьвішча, дату нараджэньня ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.

Янка Маўр (1883-1971) – клясык беларускай літаратуры для дзяцей і моладзі. Аўтар, сярод іншага, кніг аповесьцяў і апавяданьняў «Чалавек ідзе» (1927), «У краіне райскай птушкі» (1928), «Сын вады» (1928), «Палескія рабінзоны», «Сьлёзы Тубі» (1930).
XS
SM
MD
LG