Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскіх праваабаронцаў выклікаюць у суд


Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

Гарадзенскія праваабаронцы Ўладзімер Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель атрымалі позвы ў Ленінскі суд Горадні. Прычына выкліку не пазначана.

Паводле Віктара Сазонава, хутчэй за ўсё, іх выклікаюць у сувязі з пададзенай скаргай на рашэньне гарвыканкаму пра чарговую забарону пікету ў падтрымку палітвязьня Алеся Бяляцкага.

Праваабаронцы напісалі скаргу, бо перакананыя, што Гарадзенскі гарвыканкам парушыў іх канстытуцыйныя правы і Закон аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

«Самае прыкрае, што ў позьве нават не пазначана прычына нашага выкліку ў суд, у якасьці каго нас туды выклікаюць. Па-мойму, гэта чарговая праява хамства да грамадзян Беларусі. Нагадаю, што адмову на правядзеньне пікету з гарвыканкаму я атрымаў на трэці дзень пасьля таго, як пікет павінен быў ужо адбыцца. Ні ў гарвыканкаме, ні ў судах не зьвяртаюць увагі на тое, што існуе закон, паводле якога ў належны час павінны дасылацца пісьмовыя адказы грамадзянам, а таксама выпісваюцца позвы ў суд», — заявіў Віктар Сазонаў.
XS
SM
MD
LG