Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Горадні не зьвяртаюць увагі на каляндар


Віктар Сазонаў на пікеце ў абарону Алеся Бяляцкага

Віктар Сазонаў на пікеце ў абарону Алеся Бяляцкага

Адказ з Гарадзенскага гарвыканкаму прыйшоў праз 2 дні пасьля даты, на якую быў заяўлены пікет.

Толькі 6 жніўня праваабаронца з Горадні Віктар Сазонаў атрымаў афіцыйны адказ з Гарадзенскага гарвыканкаму на заяўку аб правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку зьняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Паводле спадара Сазонава, ён разам з сваімі калегамі Ўладзімерам Хільмановічам і Раманам Юргелем падаў заяўку ў тэрмін, які адпавядае заканадаўству:

«Сытуацыя выяўляе тое, што ўлада сама настолькі скампрамэтавала сваё заканадаўства, што нават чыноўнікі не зьвяртаюць на яго ўвагу і не выконваюць элемэнтарныя юрыдычныя палажэньні. Думаю, што некаторыя чыноўнікі ня ведаюць наагул нормаў заканадаўства, а гэта рана ці позна адаб’ецца і на іх саміх».
XS
SM
MD
LG