Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Масква выбірае мэра


У Маскве сёньня ў 8 гадзінаў раніцы адкрыліся ўчасткі для галасаваньня на выбарах мэра горада. На пасаду кіраўніка горада прэтэндуюць шэсьць кандыдатаў.

Гэта Міхаіл Дзегцяроў ад ЛДПР, Мікалай Левічаў ад «Справядлівай Расеі», Іван Мельнікаў ад КПРФ, Сяргей Мітрохін ад «Яблыка», Аляксей Навальны ад РПР-ПАРНАС і часовы выканаўца абавязкаў мэра, самавылучэнец Сяргей Сабянін.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 20 гадзінаў па маскоўскім часе. Да гэтага, як паведамляюць маскоўскія ўлады, бясьпеку ў месцах галасаваньня будуць забясьпечваць 10 тысяч паліцыянтаў. Агулам, сёньня ў Маскве дзяжураць 42 тысячы паліцыянтаў.

У 3400 выбарчых участках усталяваныя сем тысяч камэр відэаназіраньня.

Сёньня выбары розных узроўняў праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Расеі за выключэньнем Санкт-Пецярбургу і Кабардзіна-Балкарыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG