Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд палічыў паручыцеляў за Баўмгертнэра ня годнымі даверу


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Адвакаты гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра запрапануюць суду вызваліць яго пад заклад. Пры гэтым ён павінен поўнасьцю пакрыць урон, які, паводле беларускага боку, складае каля $100 млн.

Пра гэта прадстаўнікі абароны паведамілі расейскаму выданьню «Коммерсант».

6 верасьня Партызанскі суд Менску адхіліў скаргу адвакатаў на арышт пракуратурай Баўмгертнэра. Адвакаты прапаноўвалі вызваліць прадпрымальніка пад паручальніцтва губэрнатара Пермскага краю Віктара Басаргіна і дэпутата расейскай Дзярждумы Ігара Барынава, аднак суд не палічыў іх «годнымі даверу асобамі». Суд спаслаўся на тое, што хадайніцтва не адпавядае ўсім патрабаваньням артыкула 121 КПК Беларусі.

Самога Баўмгертнэра на працэс не прывезьлі, бо суд адхіліў гэтую прапанову адвакатаў. Закрытае пасяджэньне суду цягнулася каля трох гадзінаў.

9 верасьня Менскі гарадзкі суд будзе разглядаць скаргу на адмову суду Партызанскага раёну вызваліць Уладзіслава Баўмгертнэра.
XS
SM
MD
LG