Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Беларусі адпусьцілі самалёт Баўмгертнэра


Аэрапорт "Менск-2"

Аэрапорт "Менск-2"

Самалёт кампаніі «Ўралкалій», на якім Уладзіслаў Баўмгертнэр прыляцеў у Менск 26 жніўня, сёньня пакінуў Нацыянальны Аэрапорт «Менск» 13.53 па менскім часе. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік «Уралкалію».

Да гэтага часу, як паведамляла прэс-служба «Ўралкалія», самалёту не давалі магчымасьці пакінуць Беларусь, нягледзячы на неаднаразовыя запыты кампаніі.

Уладзіслаў Баўмгертнэр прыбыў у Менск на самалёце Learjet-60. Гэта самалёт бізнэс-авіяцыі, які выкарыстоўваецца на авіялініях сярэдняй працягласьці.

Баўмгертнэра затрымалі ў менскім аэрапорце 26 жніўня на шляху да Масквы пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам. Генэральнаму дырэктару «Уралкалія» прад’яўленае абвінавачваньне па ч. 3. арт. 324 («Злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі»).

Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што дзеяньні Ўладзіслава Баўмгертнэра, акцыянэра «Уралкалія» Сулеймана Керымава і іншых мэнэджараў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі «Беларуськалію» і БКК шкоду ў памеры 100 мільёнаў даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG