Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі асудзіў выкарыстаньне хімічнай зброі ў Сырыі


Папа рымскі Францішак асудзіў выкарыстаньне хімічнай зброі ў Сырыі і заклікаў каталікоў па ўсім сьвеце памаліцца 7 верасьня за мір у гэтай краіне.

Пантыфік даў зразумець, што выступае супраць вайсковага ўмяшаньня ў Сырыю, якое цяпер абмяркоўваецца ў ЗША і Францыі.

«Маё сэрца глыбока паранена ў гэтыя дні тым, што адбываецца ў Сырыі, і мяне турбуюць пэрспэктывы драматычнага разьвіцьця гэтых падзей», — сказаў Францішак падчас свайго нядзельнага звароту да вернікаў.

«Няхай плач аб міры ўвойдзе ў сэрцы ўсіх, каб яны маглі скласьці сваё зброю», — заявіў папа перад тысячамі паломнікаў ў Ватыкане.

Кіраўнік Рымскай каталіцкай царквы заклікаў далучыцца да малітвы 7 верасьня вернікаў іншых хрысьціянскіх канфэсій і іншых рэлігій, а таксама ўсіх «людзей добрай волі».

Ён паабяцаў правесьці ў гэты дзень спэцыяльную службу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG