Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь сьвіную чуму Ўкраіна ўзмацняе кантроль на мяжы


Міністар аграрнай палітыкі й харчаваньня Ўкраіны Мікола Прысяжнюк

Міністар аграрнай палітыкі й харчаваньня Ўкраіны Мікола Прысяжнюк

Ва Ўкраіне максымальна ўзмоцняць меры на мяжы з Расеяй і Беларусьсю, каб не дапусціць заносу афрыканскай чумы сьвіней.

Пра гэта ішла размова на паседжаньні Дзяржаўнай надзвычайнай проціэпізаатычнай камісіі пры Кабінэце міністраў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Міністар аграрнай палітыкі й харчаваньня Ўкраіны Мікола Прысяжнюк заявіў: «На сёньня пытаньне пра магчымасьць заносу ўзбуджальніка АЧС на тэрыторыю Ўкраіны паўстала асабліва востра. У Расеі за сем гадоў страты ад АЧС склалі 30 мільярдаў рублёў. Гэтым летам зафіксаваныя ўспышкі ў Беларусі. Таму мы павінны падвоіць намаганьні для абароны тэрыторыі Ўкраіны ад гэтага захворваньня. Бо на сёньня ва Ўкраіне каля 4,4 мільёна галоў сьвіней, і трэба разумець, якія могуць быць страты».

Міністар прапанаваў цалкам абмежаваць рух грамадзян і грузаў па-за спэцыяльнымі пунктамі пропуску. «Такім чынам, на гэтых межах трэба ўвесьці пастаянна дзеючы бар’ер», — адзначыў Мікола Прысяжнюк .
XS
SM
MD
LG