Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракты ў Іраку: больш за 60 забітых


Месца выбуху 28 жніўня 2013, Багдад

Месца выбуху 28 жніўня 2013, Багдад

У сталіцы Іраку Багдадзе сёньня ахвярамі сэрыі выбухаў сталі, паводле апошніх дадзеных, больш як 60 чалавек, больш за сто — параненыя.

Большасьць тэрактаў была зьдзейсьнена ў шыіцкіх кварталах горада. У раёне Казіма, дзе разьмешчана адна з галоўных мячэцяў мусульман-шыітаў, у выніку некалькіх выбухаў загінулі 5 чалавек, яшчэ 30 — параненыя. Пра гэта паведамілі крыніцы ў паліцыі і мэдычных колах.

За апошнія месяцы ахвярамі гвалту ў Іраку сталі звыш трох тысяч чалавек. Гібель многіх зь іх зьвязваюць з ростам напружанасьці ў адносінах паміж сунітамі і шыітамі.
XS
SM
MD
LG