Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Іраку заяўляюць, што выкрылі пляны «Аль-Каіды» па ўжыванні хімічнай зброі на тэрыторыі Іраку, а таксама аб даставах яго ў Эўропу і Паўночную Амэрыку, паведаміла Бі-Бі-Сі.

Паводле словаў прэс-сакратара міністэрства абароны Махамэда аль-Аскары, ваенная выведка выявіла тры цэхі па вытворчасьці хімічных рэчываў, у тым ліку нэрвова-паралітычнага газу.

Міністэрства абароны Іраку паведамляе, што пасьля трох месяцаў сочкі за падазраванымі былі арыштаваныя пяць чалавек. Усе яны прызналі сваю віну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG