Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: Баўмгертнэр узяты пад варту, астатнія ў вышуку


«Сьледчым камітэтам расьсьледуюцца крымінальныя справы, распачатыя Генпракуратурай паводле часткі 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу — злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі — адносна службовых асобаў Беларускай калійнай кампаніі. У прыватнасьці, адносна старшыні назіральнай рады Ўладзіслава Баўмгертнэра, сябра назіральнай рады Алега Пятрова, першага намесьніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесьніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава», паведаміў карэспандэнту Свабоды начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэта Павал Траўлька.


Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту, Уладзіслава Баўмгертнэра затрымалі ў Менску, але дата затрыманьня не паведамляецца.

Уладзіславу Баўмгертнэру прад’яўлена абвінавачаньне, адносна яго абрана мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Астатнія фігуранты справы абвешчаныя ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG